Родная мова — душа народа: як у нашым дзіцячым садзе адзначылі Дзень роднай мовы.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята — яшчэ адна выдатная нагода звярнуцца да нашых вытокаў і адчуць прыгажосць беларускага слова.
У рамках гэтага дня нашы выхаванцы наведалі Музей роднай мовы ў ДУА «Сярэдняя школа № 96 г. Мінска». Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага пісьменства, старадаўнімі прадметамі быту і цікавымі фактамі пра нашу культуру. Супрацоўніцтва са школай дапамагае нашым дзецям лягчэй адаптавацца да будучага навучання і пашырае іх кругагляд.
Таксама ў кожнай узроставай групе прайшлі тэматычныя заняткі. Нашы педагогі падрыхтавалі для малых сапраўднае падарожжа ў свет роднага слова.
Мы ўпэўнены, што любоў да Радзімы 🇧🇾пачынаецца з павагі да роднай мовы. Дзякуем школе № 96 за цёплы прыём і цікавую экскурсію!



